GTranslate



Баннеры

Счетчик


5173510
Сегодня
Вчера
Эта неделя
Прошлая неделя
Этот месяц
Прошлый месяц
Всего
1724
3700
9019
5137557
67919
87942
5173510

Ваш IP: 192.168.1.2
Сегодня: 21-11-2018


Лявон Тимохин

 

“Я не ведаю ніякай Хожаўскай школы… Толькі Хажоўскую!”

 

Такімі словамі яшчэ ў пачатку навучальнага года Лявон Аляксандравіч Цімохін, гісторык, краязнаўца і паэт, выпускнік нашай школы, пачаў літаратурна-краязнаўчую гасцёўню, прысведчаную Дню беларускага пісьменства. Дзеці з цікавасцю паглядалі на Лявона Аляксандравіча. “А чаму?! Растлумачце! Нават мясцовыя жыхара вельмі часта ўжываюць “Хожава” замест “Хажова”.

І Лявон Аляксандравіч расказаў вучням, адкуль жа  пайшла назва вёскі Хажова, не мінаючы ніякіх гістарычных падрабязнасцей. Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыяй. І гэта вельмі прыемна. «Калі просяць, я заўсёды выступаю. Мне вельмі прыемна чытаць свае вершы», – гаворыць нам Лявон Аляксандравіч.

 

Цімохін Лявон Аляксандравіч нарадзіўся 14 лютага 1944 года. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 г. Маладзечна. Цяпер Лявон Аляксандравіч жыве ў аграгарадку Хажова.

 

 

 

Гэта асоба надзвычай цікавая. У ягоным радаслоўным дрэве - галiнкi Дунiна-Марцынкевiча, сапраўднага капiтана Цiмохiна, пра якога пiсаў Леў Талсты ў рамане "Вайна i Мiр".

 

Вялікі скарб Лявона Цімохіна – яго вершы. Ён - не прафесiйны паэт. Ён гiсторык. Можа хто i знойдзе нейкiя хiбы ў яго вершах, але знакамiтыя паэты i аматары, лiтаратурныя крытыкi i журналiсты зыходзяцца ў адным: перад намi чалавек, якi жыве на ўлоннi паэтычнай Музы, адчувае яе прыязнасць i уздзеянне.

 

Што ж з творчай  спадчыны вызначае ягоную сутнасць? Лявон Цiмохiн па сваёй натуры - шчыры беларус, улюблёны ў нашу гiсторыю. Аго вершы прасякнуты любоўю да Радзімы, яе краявідаў, яе прыроды.

 

Аднойчы вялiкi празаiк i паэт Уладзiмiр Караткевiч сказаў: "Не кожнаму ўдаецца пакiнуць след на Зямлi. Але сваю адмецiну, незалежна ад таго, чым чалавек займаецца, павiнен пакiнуць кожны." Павiнен! Не кожнаму, аднак, i гэта ўдаецца. А вось Лявону Цiмохiну ўдалося. І мы вельмі ганарымся, што ён выпускнік нашай школы.

 

 

 

 

 


Хожовская школа (Copyright © 2012-2017)
Свидетельство о регистрации сайта № 6141202696 от 06 июня 2012 года
http://xozovo.by