з 19 па 23 верасня 2022 года нашай установе адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, у мерапрыемствах якого прынялі удзел амаль усе вучні школы.
Першы дзень тэматычнага тыдня называўся “Багацце беларускай мовы”. Вучні пачатковых класаў патрыхтавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданне роднай мове”, а таксама стварылі воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. А вось актывіста БРПА паўдзельнічалі ў анлайн-чэленджы “Льецца мова”.
У другі дзень, якія называўся “Родная мова у культуры i мастацтве”, вучні прымалі удзел у дэфіле “Будзь у трэндзе!”
У трэці дзень “Я нарадіўся у Беларусі i так, як маці гавару” прайшоў конкурс творчых работ “За ш то я люблю родную мову?” сярод вучняў Х класа.
“Літаратура як люстэрка мовы” – такую назву меў чацвёрты дзень. Вучні V-VII класа погулялі ў мема “МОВА”.
Завяршыўся тэматычны тыдзень творчай акцыяй “Чытаем разам Максіма Танка”.
Мы ўсім жадаем любіць, шанаваць, берагчы і, канечне, умець размаўляць па-беларуску!
Ў добры час, на ўлонні вясковым,
дзе вадзіца крынічная б’е,
навучыўся я матчынай мове
І задуманых песняў яе.
Многа ёсць недасягнутых скарбаў,
яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе ні за што не аддаў бы,
бо яна найвялікшы мой скарб!