ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Цімохін Лявон Аляксандравіч нарадзіўся 14 лютага 1944 года. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 5 г. Маладзечна. Цяпер Лявон Аляксандравіч жыве ў аграгарадку Хажова.

Гэта асоба надзвычай цікавая. У ягоным радаслоўным дрэве - галiнкi Дунiна-Марцынкевiча, сапраўднага капiтана Цiмохiна, пра якога пiсаў Леў Талсты ў рамане "Вайна i Мiр".

Вялікі скарб Лявона Цімохіна – яго вершы. Ён - не прафесiйны паэт. Ён гiсторык. Можа хто i знойдзе нейкiя хiбы ў яго вершах, але знакамiтыя паэты i аматары, лiтаратурныя крытыкi i журналiсты зыходзяцца ў адным: перад намi чалавек, якi жыве на ўлоннi паэтычнай Музы, адчувае яе прыязнасць i уздзеянне.

Што ж з творчай спадчыны вызначае ягоную сутнасць? Лявон Цiмохiн па сваёй натуры - шчыры беларус, улюблёны ў нашу гiсторыю. Аго вершы прасякнуты любоўю да Радзімы, яе краявідаў, яе прыроды.

Аднойчы вялiкi празаiк i паэт Уладзiмiр Караткевiч сказаў: "Не кожнаму ўдаецца пакiнуць след на Зямлi. Але сваю адмецiну, незалежна ад таго, чым чалавек займаецца, павiнен пакiнуць кожны." Павiнен! Не кожнаму, аднак, i гэта ўдаецца. А вось Лявону Цiмохiну ўдалося. І мы вельмі ганарымся, што ён выпускнік нашай школы.

Яндекс.Метрика
© 2024. Все права защищены. Хожовская средняя школа (Регистрационное свидетельство № 6141202696 от 06.06.2012)