02 верасня у нашай установе адукацыі прайшла акцыя "Не пакідайце роднай мовы!". Мерапрыемства падрыхтавалі нашы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Абіда Зоя Аляксандраўна і Лашук кацярына Васільеўна. У акцыі прынялі ўдзел амаль усе вучні школы: запоўнілі віншавальныя паштоўкі “Пажаданне роднай мове”, а таксама стварылі воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.
Ў добры час, на ўлонні вясковым,
дзе вадзіца крынічная б’е,
навучыўся я матчынай мове
І задуманых песняў яе.
Многа ёсць недасягнутых скарбаў,
яшчэ болей прываблівых мар.
Я яе ні за што не аддаў бы,
бо яна найвялікшы мой скарб!