02 верасня у  нашай установе адукацыі прайшла акцыя "Не пакідайце роднай мовы!". Мерапрыемства падрыхтавалі нашы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Абіда Зоя Аляксандраўна і Лашук кацярына Васільеўна. У акцыі прынялі ўдзел амаль усе вучні школы:  запоўнілі віншавальныя паштоўкі “Пажаданне роднай мове”, а таксама стварылі воблакі слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

 

20220921_111156.jpg 20220921_124911.jpg IMG_20220922_102324.jpg

IMG_20220922_122519.jpg IMG_20220923_112253.jpg

Ў добры час, на ўлонні вясковым,

дзе вадзіца крынічная б’е,

навучыўся я матчынай мове

І задуманых песняў яе.

Многа ёсць недасягнутых скарбаў,

яшчэ болей прываблівых мар.

Я яе ні за што не аддаў бы,

бо яна найвялікшы мой скарб!